Для дошкі аб'яваў ABJAVA.BY неабходны кантэнт-мэнэджар.
Абавязкі:
• Праверка новых абʼяваў перад размяшчэннем.
• Карэкціроўка і выдаленне абʼяваў.
• Даданне новых абʼяваў з запатрабаванымі/трэндавымі/хайпавымі таварамі і паслугамі.
Патрабаванні:
• Валоданне беларускай мовай.
• Нацыянальная годнасць.
• Жаданне падтрымліваць і паляпшаць праект.
Умовы:
• Праца без аплаты. Лёгкая і ў невялікай колькасці (0-10 новых аб'яваў штодзень).
• Магчымасць атрымаць самастойны досвед і навучанне ад нас.
• Цалкам дыстанцыйная праца. Калі апрацоўваць абʼявы вы вырашаеце самі.
• Павялічэнне вашай уплывовасці :) Вы атрымаеце магчымасць бясплатнага прасоўвання абʼяваў (сваіх і сяброў), а таксама генерацыі прома-кодаў для атрымання ўнутранай валюты (для будучага бясплатнага прасоўвання абʼяваў).
• Магчымасць дадаць наш праект у сваё рэзюмэ пры пошуку іншай працы.
Кантакты:
https://abjava.by/about